Міністэрства юстыцыі БССР
Міністэ́рства юсты́цыі Беларускай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята юстыцыі БССР. У 1960 годзе было скасавана і яго функцыі выконвалі Вярхоўны Суд БССР і Юрыдычная калегія пры Савеце Міністраў БССР. З 1970 года — саюзна-рэспубліканскае Міністэрства юстыцыі БССР. ГісторыяУказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 сакавіка 1946 года Народны камісарыят юстыцыі БССР быў ператвораны ў Міністэрства юстыцыі БССР. У ліпені 1953 года была зацверджана новая структура і штаты Міністэрства юстыцыі БССР. Акрамя раней існуючых структурных падраздзяленняў міністэрства, у яго склад увайшло Упраўленне папраўча-працоўных лагераў і калоній (на саюзным бюджэце) і Дзяржарбітражы (на правах упраўлення). Да органаў, непасрэдна падначаленых Міністэрству юстыцыі, былі аднесены дванаццаць упраўленняў Міністэрства юстыцыі БССР пры абласных Саветах дэпутатаў працоўных, такое ж колькасць абласных судоў і калегій адвакатаў, пастаянна дзеючыя 3-месячныя курсы па перападрыхтоўцы судовых выканаўцаў і сакратароў народных судоў, Навукова-даследчая крыміналістычная лабараторыя. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 20 лютага 1960 года Мiнiстэрства юстыцыі было скасавана. Яго функцыі па кіраўніцтву раённымі (гарадскімі) народнымі і абласнымі судамі, дзяржаўнымі натарыяльнымі канторамі, а таксама па вядзенню судовай статыстыкі былі ўскладзеныя на Вярхоўны Суд БССР. Савет Міністраў Беларускай ССР пастановай ад 9 сакавіка 1960 года №116 утварыў Юрыдычную камісію пры Савеце Міністраў Беларускай ССР. На Юрыдычную камісію ўскладаўся абавязак па выданні Збору законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў БССР, а таксама па падрыхтоўцы да выдання кодэксаў БССР. У красавіку 1963 года на Юрыдычную камісію было ўскладзена метадычнае кіраўніцтва органамі ЗАГС на тэрыторыі Беларускай ССР. Пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 17 верасня 1970 года №290 «Аб мерах па паляпшэнню работы судовых і пракурорскіх органаў» было прызнана мэтазгодным стварэнне саюзна-рэспубліканскага Міністэрства юстыцыі БССР, аддзелаў юстыцыі ў абласцях і скасаванне Юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР. 5 лістапада 1970 года Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР прыняты Указы «Аб стварэнні саюзна-рэспубліканскага Міністэрства юстыцыі Беларускай ССР», «Аб стварэнні аддзелаў юстыцыі выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў дэпутатаў працоўных», «Аб прызначэнні тав. Здановіча А. А. Міністрам юстыцыі Беларускай ССР»[1]. Структура на 1974 год
Міністры
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia