Марыя Круцыфікса Казуліч
Марыя Круціфікса Казуліч (харв.: Marija Krucifiksa Kozulić; нар. 20 верасня 1852, Рыека, Аўстрыйская імперыя — 29 верасня 1922, Рыека, Свабодны горад Фіуме) — харвацкая дабрачынца, асветніца, заснавальніца Таварыства сясцёр Найсвяцейшага Сэрца Ісуса. БіяграфіяПаходзіла з багатай сям’і суднаўладальнікаў з Лошыня, якая перасялілася ў Рыеку ў пачатку XIX стагоддзя[2]. Ва ўзросце 14 гадоў яна скончыла гарадскую і музычную школу бенедыктыцінскі манастыр Святога Роха у сваім родным горадзе, дзе вывучыла італьянскую мову[2]. Пераехаўшы ў Трыест у 1879 годзе яна далучылася да культу Найсвяцейшага Сэрца Ісуса Хрыста і стала саўладальнікам і кіраўніком крамы царкоўных убораў. Пасля яна паступіла ў урсулінскае педагагічнае вучылішча ў Гарыцыі, якое скончыла ў 1895 годзе[3]. У тым жа годзе, вярнуўшыся ў свой родны горад, Круцыфікса заснавала Інстытут Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, які уключаў у сябе дзіцячы дом і дзіцячы сад, у якія прымалі бездаглядных дзяўчынак незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання. Праз чатыры гады ёю было заснавана Таварыства сясцёр Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, кіраўніком якога яна з’яўлялася аж да сваёй смерці[4]. ПамяцьУ 2007 годзе за асветніцкую і дабрачынную дзейнасць ёй было прысвоена званне Апостала Рыека, а пазней пачаты працэс па яе беатыфікацыі[4]. У 2008 годзе створанае ёю таварыства назвала ў яе гонар будынак жаночага студэнцкага дома ў Рыека. У 2013 рэжысёрам Бернардзіна Модрычам быў зняты дакументальны фільм пра дзейнасць Круцыфіксы пад назвай «Маці Рыека» (харв.: Riječka Majka). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia