Марыя Назараўна Ярамчук
Марыя Назараўна Ярамчук, таксама Марычка Ярамчук (2 сакавіка 1993, Чарнаўцы) — украінская спявачка, фіналістка тэле-праекта «Голас краіны». У 2012 годзе прадставіла Украіну на Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Новая хваля 2012», дзе заняла 3-е месца. БіяграфіяНарадзілася 2 сакавіка 1993 года ў Чарнаўцах. Дачка ўкраінскага спевака, Народнага артыста Украіны Назарыя Ярэмчука. Спявае з дзяцінства. У школе вучылася добра, валодае некалькімі замежнымі мовамі, у тым ліку рускай, на якой выконвае песні. Вучыцца на 4 курсе Кіеўскай муніцыпальнай акадэміі эстраднага і цыркавога мастацтваў. У 2012 годзе становіцца ўдзельніцай праекту «Голас краіны», дзе трапляе ў каманду Аляксандра Панамарова і займае 4-е месца. У кастрычніку 2012 года прадставіла рускамоўную кампазіцыю «Со мной опять», напісаную Канстанцінам Меладзе і Андрэем Французам. На гэтую ж песню быў зняты яе першы кліп (прэм'ера адбылася 26 лістапада 2012 года). Рэжысерам відэа стаў Сяргей Ткачэнка. У пачатку кастрычніка ў СМІ пачалі актыўна распаўсюджвацца чуткі пра тое, што Марыя стала новай салісткай гурта ВІА Гра. Аднак Канстанцін Меладзэ абверг гэтыя чуткі. 23 снежня 2012 года прымала ўдзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2013» з песняй «Imagine» і заняла 5 месца. У 2013 годзе прадставіла другі кліп на песню «Я тебя найду» («Я цябе знайду»). 21 снежня 2013 года перамагла ва ўкраінскім нацыянальным адборы Конкурсу песні Еўрабачанне 2014 з песняй «Tick-Tock», чым заслужыла права прадстаўляць Украіну на Конкурс песні Еўрабачанне 2014 у Капенгагене ў маі 2014 года, дзе заняла 6-е месца. Сінглы
Кліпы
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia