Марыя Сяргееўна Мезенцава
Марыя Сяргееўна Мезенцава (укр.: Марія Сергіївна Мезенцева; нар. 10 снежня 1989, Харкаў, УССР) — украінская палітычная дзяячка, валанцёр, прыватная прадпрымальніца. Народны дэпутат Украіны 9-га склікання. БіяграфіяУ 1996 годзе — пайшла ў першы клас САШ I—III ступеняў № 68 г. Харкава. У 1999 годзе — паступіла ў пяты клас у Марыінскай гімназіі № 6 г. Харкава. У 2006 годзе — паступіла ў Харкаўскі Інстытут ўсходазнаўства «Харкаўскі калегіум» на факультэт міжнародных адносін, аддзяленне «Міжнародныя адносіны і кітайская мова». У 2007 годзе — паступіла на 2-гі курс Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В. Н. Каразіна (факультэт міжнародных эканамічных адносін). У 2011 годзе — скончыла магістратуру з адзнакай Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В. Н. Каразіна (спецыяльнасць «Міжнародныя эканамічныя адносіны, рэферэнт-перакладчык з англійскай мовы»). У 2012 годзе — атрымала ступень магістра па міжнародных адносінах і міжнароднаму праву Кенцкага ўніверсітэта (факультэт палітыкі і міжнародных адносін), г. Кентэрберы, Вялікабрытанія[3]. З 2008 па 2010 год — памочнік юрыста ў ТАА «Зямельны Эксклюзіў» (юрыдычная фірма), г. Харкаў. У 2011 годзе стажыравалася ў Вярхоўнай Радзе Украіны. З 2012 па 2013 год — стажыроўка ў Еўрапарламенце, Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З 2014 па 2015 год — стажыроўка ў бізнес Радзе Украіна ЕС у Бруселі. З 2016 года — фізічная асоба-прадпрымальнік[3]. З лютага па ліпень 2015 года — працавала мэнэджэрам па адпаведнасці ў Альянсе еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў, Брусель, Бельгія. Была лабісткай па ўкраінскіх пытаннях у Еўрапейскім парламенце. У 2015 годзе — абрана дэпутатам Харкаўскага гарсавета 7-га склікання. Член Пастаяннай камісіі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, інвестыцый, спартыўных і іміджавых праектаў. Член дэпутацкай фракцыі «Аб’яднанне „Самадапамога“». Беспартыйная[3]. Палітычная дзейнасцьКандыдат у народныя дэпутаты ад партыі «Слуга народа», абраная на парламенцкіх выбарах 2019 года (выбарчая акруга № 168, Шаўчэнкаўскі раён Харкава)[4]. Пад час выбараў: фізічная асоба-прадпрымальнік, беспартыйная. Пражывае ў гоадзе Харкаў[5]. Атрымала перамогу над дзеючым дэпутатам Валерыем Пісарэнка[6]. Называлася кандыдаткай на пасаду старшыні камітэта па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі ў Вярхоўнай Радзе Украіны IX склікання[7], але была абраная намеснікам старшыні камітэта па пытаннях інтэграцыі Украіны з Еўрапейскім Саюзам ў Вярхоўнай Радзе Украіны IX склікання (з 29 жніўня 2019 года)[8]. Старшыня падкамітэту па пытаннях набліжэнне заканадаўства Украіны да заканадаўства ЕС. Кіраўнік пастаяннай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[9]. 12 снежня 2019 года ўвайшла ў склад Міжфракцыйнага аб’яднання «Гуманная краіна», створанага па ініцыятыве UAnimals для папулярызацыі гуманістычных каштоўнасцяў і абароны жывёл ад жорсткасці[10]. Сустаршыня групы з міжпарламенцкіх сувязяў з Каралеўствам Бельгія. З’яўляецца суаўтарам законапраекта Аб абароце наркатычных рэчываў[11]. Гэты законапраект прыцягнуў увагу шэрагу грамадскіх арганізацый і экспертаў як супярэчны наяўнай стратэгіі дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да наркотыкаў на перыяд да 2020 года, ідзе ў канфлікт з еўрапейскім заканадаўствам у гэтай сферы, і па сутнасці з’яўляецца рэпрэсіўным і дублюючым расійскае заканадаўства ў сферы палітыкі ў дачыненні да наркотыкаў[12][13]. Падчас каранціну ў 2020 годзе на думку выдання «Чесно» дэпутат Мезенцава займалася «грэчкасеянствам», між іншым перадавала сродкі індывідуальнай абароны ў лякарню, інтэрнат для невідушчых, а таксама санітайзеры вайскоўцам[14]. Таксама яна прывезла харчовыя прадукты ў дзіцячы дом сямейнага тыпу да Дня абароны дзяцей[14]. ЗахапленніШматразовая чэмпіёнка Украіны па сучасных танцах, уладальніца ўзнагароды «Адораныя дзеці Харкаўшчыны»[3]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia