Ірма Пятроўна Яўнзем
Ірма Пятроўна Яўнзем (27 верасня 1897, г. Мінск — 17 красавіка 1975, г. Масква, СССР) — беларуская камерная спявачка (мецца-сапрана), педагог. Заслужаная артыстка БССР (1935). Народная артыстка РСФСР (1957). Член КПСС з 1954 года[3]. БіяграфіяІ. П. Яўнзем нарадзілася ў Мінску. З 1906 па 1914 гадах вучылася ў Мінскай Марыінскай гімназіі, затым у 1915—17 вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі[3]. Удзельнічала ў Грамадзянскай вайне ў Расіі. У 1921—23 працавала ў Мінску, на канцэртах пела запісаныя ёю беларускія песні, выконвала іх на міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне ў 1927[3][4] (разам з В. Кавалёвай, А. Даліва, Л. Александроўскай, М. Літвіненка-Вольгемут )[5]. У 1923—25 выкладала спевы і беларускую народную музыку ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве[3]. У час вайны выступала з канцэртамі на фронце, у тыле. У 1944 годзе агучыла ў фільме С. Эйзенштэйна «Іван Грозны » песні на музыку С. Пракоф'ева: калыханку «Акіян-мора» і «Песню пра бабра». Прафесійная дзейнасцьІрма Яўнзем збірала і выконвала песні народаў свету, больш чым на 50 мовах, яна была першай у СССР, хто пачаў выконваць песні на розных народаў на іх мовах з сярэдзіны 1920-х. З 1950 года выкладала ў Маскоўскай музычнай школе імя М. М. Іпалітава-Іванова , яе вучнямі былі Вольга Варанец , Аляксандра Стрэльчанка , Жанна Бічэўская[6]. Выдала зборнік «Революционные песни народов» (1931). Аўтар кнігі «Человек идёт за песней» (1968). І. П. Яўнзем памерла 17 кастрычніка 1975 года. Пахавана ў Маскве на новых Данскіх могілках. Узнагароды і званні
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia