Лідзія Іванаўна Ржэцкая
Лідзія Іванаўна Ржэцкая (5 красавіка (17 красавіка) 1899, Мінск — 24 кастрычніка 1977, Мінск) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1944), Народная артыстка СССР (1955). БіяграфіяНарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1916 годзе. У 1917—1920 гадах працавала ў Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі, з 1921 года — у Беларускім тэатры імя Я. Купалы. ТворчасцьАктрыса шырокага творчага дыяпазону. Для творчасці характэрны глыбіня думкі і прастата выканання, народнасць, мяккі лірызм і гумар, палкая грамадзянскасць. Значнымі дасягненнямі сталі яе ролі ў беларускім рэпертуары: Альжбета («Паўлінка» Я. Купалы), Маці («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Наталля, цёця Каця, Вярбіцкая («Канец дружбы», «Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Каспарыха («Салавей» З. Бядулі), Ганначка («На Купалле» М. Чарота), Афрасіння («Машэка» Е. Міровіча), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка). У класічнай рускай і сусветнай драматургіі спалучала традыц. падыход да класікі з сучасным яго разуменнем, уласнай адметнай трактоўкай вобразаў: Мурзавецкая, Кручыніна і Галчыха, Шаблова, Домна Панцялееўна, Кукушкіна, Турусіна («Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі », «Даходнае месца », «На ўсякага мудраца хапае прастаты » А. Астроўскага), Сакалова («Апошнія» М. Горкага), Фразіна («Скупы » Мальера). Сярод інш. роляў: Марфа Пятроўна («Рускія людзі» К. Сіманава), Марфа Касьянаўна («У мяцеліцу» Л. Лявонава), Заіра («Мяцеж» Дз. Фурманава і С. Паліванава) і інш. Выступала на радыё, здымалася ў кіно («Хто смяецца апошнім», «Гадзіннік спыніўся апоўначы»), Дзяржаўная прэмія СССР (1951). УзнагародыУзнагароджаная ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 2 іншымі ордэнамі, медалямі. Народная артыстка БССР (1944) i СССР (1955), Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1951) за ролю Аўдоцці Захароўны ў «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы. Сям’яПершы муж хімік Міхаіл Аляксееў памёр, калі іх дачцэ Таццяне было ўсяго 4 месяцы. Другі раз пабралася шлюбам з акцёрам Леанідам Рахленкам, ад якога нарадзіла дачку Валянціну[2], якая стала піяністкай. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia