Мар’ян Станіслававіч Прыстром

Мар’ян Станіслававіч Прыстром
Дата нараджэння 15 сакавіка 1944(1944-03-15) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера кардыялогія і геранталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Мар’ян Станіслававіч Прыстром (нар. 15 сакавіка 1944, в. Янкоўцы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне кардыялогіі і геранталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992)[1]. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі[2].

Біяграфія

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1966 годзе. З 1977 года працаваў у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1999 года — загадчык кафедры[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаныя метабалічным і гемадынамічным парушэнням у хворых на ішэмічную хваробу сэрца, клініцы і асаблівасцям лячэння ішэмічнай і гіпертанічнай хваробы ў герыятрычнай практыцы, а таксама праблемам прафілактыкі старэння[1].

Асноўныя працы

  • Неотложные состояния: Диагностика, тактика, лечение. Справочник для врачей — Мн., 1995 (у сааўтарстве);
  • Практическая кардиология, т. 1-2 — Мн., 1997 (у сааўтарстве).

Крыніцы

  1. а б в Прыстром Мар’ян Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  2. Прыстром Мар'ян Станіслававіч - Беларусь у асобах i падзеях. bis.nlb.by. Праверана 10 чэрвеня 2025.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya