Мастацтва (часопіс)
«Маста́цтва» — штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс па пытаннях мастацтва. Асвятляе праблемы эстэтыкі і тэорыі мастацтва, выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно і тэлебачання, музыкі, дызайна, народнага мастацтва[1]. ГісторыяВыдаецца са студзеня 1983 года ў Мінску на беларускай мове (да 1992 года пад назвай «Мастацтва Беларусі»)[2]. З 2002 года з’яўляецца часткай рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы «Культура і мастацтва», куды ўваходзіць разам з газетай «Культура». СучаснасцьЗаснавальнік — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Наклад (на сярэдзіну 2012 года) – каля 2 тысячы асобнікаў. Рэдакцыйная калегія: Таццяна Арлова, Гаўрыла Вашчанка, Вольга Дадзіёмава, Міхась Дрынеўскі, Інеса Душкевіч, Валерый Жук, Уладзімір Рылатка, Рычард Смольскі, Уладзімір Тоўсцік, Аляксандр Яфрэмаў. Галоўныя рэдактары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia