У 1835 годзе бацька Кастуся Каліноўскага, Сымон Каліноўскі заснаваў ткацкую «палатняную» фабрыку[2]. Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Гродне сведчаць, што ў 1840 годзе на фабрыцы налічвалася 12 станкоў, адзін майстар і 20 вольнанаёмных рабочых. Па словах С. Каліноўскага, запісаных падчас допыту па справе яго сына, ён «займаўся гаспадаркай і рукадзеллем», «вырабам сурвэтак і абрусаў»[3]. Прадпрыемства мела ўласнае кляймо на баваўняныя і ільняныя вырабы[2].
Праваслаўная царква Св. Яна Тэолага (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909).
Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст).
Помнік Кастусю Каліноўскаму. Падпісы на помніку выкананы па-польску і па-беларускулацінкай.
Праваслаўная царква Св. Яна Тэолага
Капліца на могілках
Вядомыя асобы
Віктар Отан Каліноўскі (1833—1862) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.
↑ абБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 302
↑Киштымов, А. Отец и сын : семейная биохроника Калиновских / А. Киштымов // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі : матэрыялы VII Міжнар. навук. канф. Беларус. гіст. т-ва, Мінск, 25 верас. 2009 г. — Мінск : Беларус. гіст. т-ва, 2011. — С. 36, 38.
↑Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.