Матэя Матэўскі
Матэя Матэўскі (па-македонску Матеjа Матевски; 13 сакавіка 1929, Стамбул) — македонскі паэт, журналіст, тэатразнавец і перакладчык, акадэмік Македонскай акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў філасофскі факультэт універсітэта ў Скоп’е, працаваў рэдактарам на радыё, з 1967 года быў дырэктарам радыё і тэлевізіі ў Скоп'е. ТворчасцьСваім першым паэтычным зборнікам «Дажджы» Матэя Матэўскі запачаткаваў новую эпоху ў македонскай лірыцы, якая да гэтага часу намагалася вызваліцца ад правінцыйнай закамплексаванасці, фальклорнага эпігонства і вычарпанага набору паэтычных сродкаў. Галоўным чынам у зборніку «Ліпа» адчуваецца ўплыў Ф. Г. Лоркі, творы якога Матэўскі перакладаў. Адным з асноўных сімвалаў у творчасці Матэўскага з'яўляецца вада як стыхія жыцця, трава як стыхія непаддайнасці і дрэва, камень і корань як сімвалы трывалай лучнасці з роднай зямлёй. Адной з асноўных тэмаў яго творчасці з'яўляецца тэма вяртання ў свет дзяцінства, на радзіму, да прыроды. У вершах пераплятаецца рэфлексыйнасць з медытатыўнасцю, сюррэалістычныя метады і рамантыка. Матэя Матэўскі займаецца таксама тэатральнай крытыкай. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia