Мацвееўцы (Ваўкавыскі раён)
Мацве́еўцы[1] (трансліт.: Macviejeŭcy, руск.: Матвеевцы) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавета. ГісторыяУ 1796 г. належала Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай. У 1914 г. 42 двары, 265 жыхароў. У сакавіку 1940 г. арганізаваны калгас імя Сталіна. З 1960 г. цэнтр калгаса “Чырвоны кастрычнік”, цяпер СВК “Мацвееўцы”. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 12.02.2009 г. № 85 вёска пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы. Насельніцтва
ІнфраструктураЁсць крама, аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячы сад, урачэбная амбулаторыя, Дом культуры, бібліятэка, філіял Ізабелінскай музычнай школы. Памятныя мясціныЗахаваліся рэшткі маёнтка XIX ст. Брацкая магіла савецкіх воінаў – за 0,5 км на захад ад вёскі, на могілках. Пахаваны 212 вінаў, загінуўшых у чэрвені 1941 г. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1948 г. на магіле ўсталяваны абеліск, рэканструяваны ў 1965 г. Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам у цэнтры вёскі, у скверы. Пахаваны 253 воіны 5-й і 169-й стралковых дывізій, якія загінулі 13-14.07.1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1965 г. на магіле ўсталяваны помнік – скульптура воіна. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia