Ізабелінскі сельсавет (Ваўкавыскі раён)
Ізабе́лінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ізабелін. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы ад раённага цэнтра на плошчы 8617 га. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ізабелін — знаходзіцца на адлегласці ад Ваўкавыска на 10 км, ад Гродна на 100 км, ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск — 12 км. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 23 чэрвеня 1980 года ў склад Ваўкавыскага сельсавета перададзены вёскі Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані і хутар Азярыска[1]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Падароскага сельсавета перададзены вёскі Ельцаўшчына, Нізянкі, Нізяны і Паўлаўшчына[2]. 29 мая 2018 года скасаваны хутар Сегянеўшчына[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1679 чалавек[4], з іх 77,4 % — беларусы, 14,5 % — палякі, 4,5 % — рускія, 1,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 1242 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia