Мацвей Захаравіч Беляніцкі
Мацвей Захаравіч Беляніцкі (26 студзеня 1909, г. Магілёў — 17 сакавіка 1990) — беларускі мастак. БіяграфіяНарадзіўся 26 студзеня 1909 года ў г. Магілёве. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1925—1926), скончыў Маскоўскі інстытут выяўленчага мастацтва (1942). Вучыўся ў П. Пакаржэўскага і Г. Ражскага[1]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1927 года. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1953—1957). Член Беларускага саюза мастакоў з 1946 года[1]. Творчасць![]() Працаваў у жанрах фігуратыўнай карціны, пейзажу, а таксама партрэта і нацюрморта. Сярод асноўных твораў: кампазіцыі «Лыжны спорт у Чырвонай Арміі», «М. І. Калінін на мітынгу сярод беларускіх сялян, 1919 г.», «Фашысцкая грабармія на Беларусі» (1942), «Пасля вызвалення ад акупантаў» (1950), «Першы арышт Я. Коласа» (1960), «Пасля вайны. Размініраванне» (1961), «Паўстанне сялян. 1905 год» (1968), «Трывога», «Камберы», «Скачкі ў калгасе»; лірычныя пейзажы «Вясна прыйшла» (1943), «Мосцік» (1946), «Мінск. Бульвар Шаўчэнкі» (1974), «Сенакос» (1975), «Восень» (1977), «Вясёлка» (1982); цыкл «Белавежская пушча» (1958—1963); партрэт знатнага канявода[1][2]. Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Бабруйскім краязнаўчым музеі, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі[1]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia