Мацвей Мартынавіч Каспяровіч
Мацей Каспяровіч (польск.: Maciej Kasperowicz, 1869, Ваўкавыск, Расійская імперыя — дата і месца смерці не вядомыя) — чыгуначны інжынер, грамадскі дзеяч, дэпутат Сойма I склікання (1922—1927). БіяграфіяПасля сканчэння філалагічнай гімназіі ў Мінску і рэальнай школы ў Вільні паступіў у Тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. Скончыў у 1894 годзе Інстытут дарог і камунікацыі[удакладніць: камент.] па спецыяльнасці чыгуначнага інжынера. Працаваў асістэнтам на кафедры матэматыкі і геадэзіі ў Інстытуце дарог і камунікацыі. Быў інспектарам пецярбургскіх чыгуначных заводаў. Пазней быў начальнікам чыгуначнай дыстанцыі Масква — Кіеў — Варонеж. У 1916 годзе быў начальнікам Сызранска-Вяземскай чыгуначнай дыстанцыі. У час Першай сусветнай вайны займаўся дабрачыннай дзейнасцю ў Калужскім саюзе дапамогі ўцекачам. У 1919 годзе быў абраны ў гарадскі савет Мінска. Пасля эміграцыі ў Польшчу працаваў у дырэкцыі лёгка-рэйкавага транспарту ў Вільні. З 20-х гадоў XX стагоддзя браў удзел у грамадскай дзейнасці рускай абшчыны ў Польшчы. У красавіку 1926 года быў адным з заснавальнікаў Рускага нацыянальнага аб’яднання. Быў абраны дэпутатам Сойма I склікання ад спіса Блока нацыянальных меншасцяў. Быў членам Беларускага блока ў Сойме, пазней стаў беспартыйным дэпутатам. Аўтар некалькіх прац па эксплуатацыі чыгуначнага транспарту. Далейшае жыццё не вядомае. Мяркуецца, што ён у 1939 годзе быў арыштаваны НКУС і расстраляны ў Беларусі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia