Мацей Бутрымовіч
Мацей Якубавіч Бутрымовіч (польск.: Mateusz Butrymowicz,; 1745 — 1814) — падстароста і мечнік Пінскага павета, удзельнік Чатырохгадовага Сойма. БіяграфіяПрадстаўнік роду Бутрымовічаў герба «Тапор», сын Якуба і Настассі. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. Прыхільнік партыі гетмана Міхаіла Казіміра Агінскага. З 1776 года паручнік пяцігорскіх войскаў ВКЛ. У 1778 намінаваны канюшым Пінскага павета. З 1780 — мечнік Пінскага павета, з 1783 — суддзя гродскі, а ў 1785 — падстароста пінскі. У 1778 — разам з гетманам Агінскім з уласнай ініцыятывы распачаў будаўніцтва трактаў з Пінска ў кірунку Слоніма і Валыні[3]. У 1781 і 1786 быў дэпутатам Літоўскага трыбунала. У сваім маёнтку Крыстынаў стварыў узорную гаспадарку, размясціўшы яе на асушаных балотах. Клапаціўся аб сваіх сялянах. Заснаваў школу для дзяцей рамеснікаў і сялян. У самім Пінску Бутрымовіч пабудаваў палац у стылі класіцызму. У 1784 скончыў будаўніцтва мухавецкага і целяханаўскага водных каналаў. У 1788 — быў выбраны паслом на Вялікі Сойм у Варшаве. Уваходзіў у камісію па экзамінаванні скарбу ВКЛ, дэпутацыю экзамінавання справы аб абвінавачаных у бунтах. Выступаў за стварэнне ў Рэчы Паспалітай аўтаномнай праваслаўнай улады. Унёс на Сойм прапановы па паляпшэнні стану яўрэяў у Рэчы Паспалітай, пасля чаго стаў членам дэпутацыі па пытаннях яўрэяў[4]. Выступаў за перадачу адукацыі ў краіне ад Адукацыйнай камісіі да манаскіх ордэнаў. Прыхільнік Канстытуцыі 3 мая. Быў сябрам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі[5]. Пасля 1792 звестак пра Бутрымовіча амаль няма. Вядома, што жыў на Піншчыне. Памёр у 1810 ці 1814 г. Сям’я![]() Быў жанаты двойчы. З першай жонкай, Крыстынай Лях-Шырмай (Krystyna Lach-Szyrma), была дачка Юзэфа, якая стала жонкай Міхаіла Орды. Сынам пары, унук Мацея Бутрымовіча, быў Напалеон Орда. Таксама меў двух сыноў: Рычарда і Ксаверы. УзнагародыЗа заслугі ў наладжванні транспартных камунікацый быў узнагароджаны ордэнамі Белага Арла і Святога Станіслава. ПамяцьІмя Мацея Бутрымовіча насіла ў міжваенны час адна з пачатковых школ у Любліне (ток Пачатковая школа № 24 імя Люблінскіх партызан ). Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia