Мацей Радзівіл (фінансіст)
Мацей Радзівіл (польск.: Maciej Radziwiłł; нар. 1961, Варшава) — філосаф і фінансіст, прадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў герба Трубы. На сёння фактычны глава роду Радзівілаў. ПаходжаннеПрадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Малодшы (другі) сын князя Альберта Гераніма Мікалая Радзівіла (нар. 1931) і князёўны Ганны Марыі Чартарыйскай (нар. 1932). Старэйшы брат — Канстанцін Радзівіл (нар. 1958). Унук князя Канстанціна Мікалая Юзафа Радзівіла (1902—1944), уладальніка Зэгржэ, і графіні Марыі Жалтоўскай (1906—1999). З’яўляецца шостым па ліку Мацеем у родзе Радзівілаў, нашчадак у 14-м калене Радзівіла Сіроткі[5], які заклаў Нясвіжскі замак і збудаваў Касцёл Цела Божага ў Нясвіжы. БіяграфіяНарадзіўся ў 1961 годзе. Скончыў універсітэты ў Варшаве і ЗША[6]. Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта — скончыў факультэт філасофіі і сацыялогіі ў 1986 годзе. У 1994 годзе скончыў магістратуру факультэта кіравання ў Варшаўскім універсітэце. У тым жа годзе пачаў вучыцца на магістра дзелавога адміністравання ў амерыканскім універсітэце штата Ілінойс. Актывіст Камітэта абароны рабочых у 1978—1980 гадах. У 1985—1987 гадах — друкар у польскім выдавецтве «Незалежнае Кніжнае Выдавецтва» («Niezależna Oficyna Wydawnicza NOWA» і штотыднёвіку «Мазоўша». Слухач семінараў Клуба імя Яна Стшэлецкага, з 13 па 24 сакавіка 1986 года на кароткі час быў арыштаваны, але ў тым жа годзе быў амніставаны і вызвалены. У перыяд 1980—1981 гадоў Мацей Радзівіл працаваў супрацоўнікам сацыяльных даследаванняў прафсаюза «Салідарнасць» у рэгіёне Мазовія. У 1986—1991 гадах — навуковы супрацоўнік факультэта філасофіі і сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1991 годзе завяршыў кар’еру ў Варшаўскім універсітэце ў сувязі з пераходам на пасадзе кансультанта на працу ў кампанію «NBS Public Relations». БізнесУ 1991 годзе Мацей Радзівіл пачаў займацца бізнесам, калі ён быў прызначаны кансультантам у кампаніі NBS Public Relations. У гэтай кампаніі ён працаваў да 1993 года, калі ён стаў начальнікам аддзела аналізу крэдытных папер акцыянернага таварыства, у якім заставаўся да 1994 года. З 1994 па 1995 год — віцэ-прэзідэнт банкаўскай кампаніі «Credit Suisse First Boston Polska», у 1996—1998 гадах — дырэктар па аналізе фінансаў у «Union Bank of Switzerland». У 1998—2002 гадах — старшыня праўлення ў кампаніі «Cresco Financial Advisors». У 2002—2012 гадах Мацей Радзівіл працаваў у «Trakcją Polska», якую ён ператварыў у кампанію «Trakcja Tiltra». ДабрачыннасцьЗа шмат гадоў здолеў набыць на аўкцыёнах па ўсім свеце шэраг рэчаў, якія ў розны час належалі Радзівілам. Падараваў музею Нясвіжскага замка гравюры з асабістай калекцыі, а ў кастрычніку 2009 г. перадаў сем лічбавых копій работ (копіі выкананыя на палатне). Упершыню наведаў Мінск у 1989 годзе[7]. Сям’я7 чэрвеня 1986 года ў Варшаве ажаніўся з князёўнай Ганнай Марыяй з Радзівілаў (нар. 5 лістапада 1962), дачкой Фердынанда Крыштафа Януша Мікалая (1935—1992) і Ніколь дэ Schoutheete de Tervarent (нар. 1935), унучкай Эдмунда Фердынанда. Іх дзеці:
Жонка — Ганна Радзівіл — прамы нашчадак Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 15-м калене [8]. У 2008 г. у Дубінках (непадалёк ад Вільні), дзе здаўна жылі Радзівілы, у касцёльнай крыпце знайшлі чалавечыя косці. Параўнананне ДНК Ганны як прамога нашчадка з ДНК знойдзеных рэшткаў, пацвердзіла здагадку навукоўцаў пра тое, што яны належаць самому Мікалаю Радзівілу «Чорнаму». Узнагароды
|
Portal di Ensiklopedia Dunia