Мацьё Дэбюшы
Мацьё Дэбюшы (фр.: Mathieu Debuchy; нар. 28 ліпеня 1985, Фрэтэн, Францыя) — французскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2011—2015). Клубная кар’ера«Ліль»Мацьё з ранняга дзяцінства навучаўся ў юнацкай сістэме «Ліля», дзе правёў амаль 10 гадоў. Пасля чаго быў запрошаны ў асноўную каманду пасля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Францыі сезона 2003/04. Ён атрымаў нумар 33. Яго дэбют за асноўную каманду адбыўся 31 студзеня 2004 года ў матчы супраць клуба «Мец», у рамках чэмпіянату Францыі[2]. «Ньюкасл Юнайтэд»4 студзеня 2013 года Дэбюшы перайшоў у англійскі клуб «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы пяці з паловай гадовую дамову да лета 2018 года, за неназваную суму, але як паведамляецца за французскага абаронца англічане выплацілі 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў[3][4]. Мацьё дэбютаваў у складзе новага клуба 12 студзеня 2013 года ў матчы супраць «Норвіч Сіці»[5]. Свой першы гол за новы клуб забіў у гасцявым матчы супраць «Сандэрленда» 27 кастрычніка 2013 года, зраўняўшы лік пасля першага тайма, аднак клуб усё ж такі трываў паражэнне з лікам 2:1. «Арсенал»17 ліпеня 2014 года Дэбюшы падпісаў доўгатэрміновы кантракт з лонданскім «Арсеналам». Як мяркуецца, гэты трансфер каштаваў «кананірам» каля 12 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. У новым клубе Мацьё атрымаў кашулю з нумарам 2. У складзе «Арсенала» Мацьё не здолеў замацавацца, саступіўшы месца асноўнага правага абаронцы Эктару Бельерыну. 1 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе Дэбюшы ў «Бардо» на правах арэнды да канца сезона[7]. Улетку 2016 года вярнуўся ў «Арсенал». «Сент-Эцьен»У студзені 2018 года, разарваўшы кантракт з лонданцамі, стаў іграком «Сент-Эцьена»[8]. Пазней стаў капітанам французскай каманды. Пакінуў «Сент-Эцьен» па заканчэнні сезона 2020/21. «Валансьен»У жніўні 2021 года далучыўся да клуба «Валансьен» з Лігі 2. Па заканчэнні сезона 2022/23 завяршыў кар’еру. Міжнародная кар’ера5 жніўня 2010 года Мацьё быў выкліканы ў асноўную зборную Ларанам Бланам, для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі 11 жніўня 2010 года[9]. 2 кастрычніка 2011 года атрымаў чарговы выклік у зборную, паколькі правы абаронца французаў Бакары Санья напярэдадні матча атрымаў траўму. 7 кастрычніка Мацьё згуляў свой першы матч за Францыю ў гульні супраць зборнай Албаніі на «Стад дэ Франс», у якім французы перамаглі з лікам 3:0[10]. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia