Маці Божая Адзігітрыя (Чарнякава)
Маці Божая Адзігітрыя — абраз беларускай школы, напісаны ў 1750—1759 гадах манаграмістам A.W. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ДБЖ-274). Памер абраза — 111,5 × 86 × 5 см[1]. Абраз выяўлены 3-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1958 годзе ў Мікалаеўскай царкве (1825) в. Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Рэстаўрыравана брыгадай рэстаўратараў Растоўскай спецыяльнай навукова-рэстаўрацыйнай вытворчай майстэрні аб’яднання «Расрэстаўрацыя» пад кіраўніцтвам М. Я. Сакаленкі ў 1974—1991 гадах (Растоў-на-Доне)[1]. АпісаннеМаці Боская і Хрыстос намаляваны ў каронах. У правай руцэ Маці Боскай скіпетр, у левай немаўля — закрытае Евангелле. Незвычайнымі ў кампазіцыі з’яўляюцца воты і намаляваны ўверсе голуб, які ляціць. Воты, рукі, кароны, адзенне аграфленыя[1]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia