Маяк (гара, Валожынскі раён)
Гара Мая́к — марэнны ўзгорак на Мінскім узвышшы, на ўсходзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Чацвёрты па вышыні пункт Беларусі (пасля гары Дзяржынскай, гары Лысай, гары Ду́бавай), найвышэйшы пункт Валожынскага раёна. Геалогія і рэльефВышыня над узроўнем мора складае 335 м. Буйны марэнны ўзгорак з вяршыняй авальнай формы. Паўночны і паўночна-ўсходні схілы выпуклыя (стромкасць 10-15°), паўднёвы і заходні — пакатыя (стромкасць 5°). Узгорак складзены чырвона-бурымі, часткова завалуненымі суглінкамі, месцамі глінамі, укрыты лёсападобнымі (пылаватымі) суглінкамі. Каля падэшвы бяруць пачатак рэкі Уша (прыток Віліі) і Свіслач (прыток Бярэзіны). Глебава-расліннае покрываГлебы дзярнова-падзолістыя сярэднесугліністыя, значна змытыя. Верхняя частка гары ўкрыта лесам, астатняя пад хмызняком. Гістарычныя звесткіДа 1939 года ўзгорак знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, за 2 км ад польска-савецкай мяжы[1]. Як дабраццаДабрацца грамадскім транспартам з Мінска можна электрацягніком у кірунку Маладзечна, сыходзіць на прыпыначным пункце Анусіна. Потым пешшу 5 км у бок вёскі Шапавалы. Найвышэйшае месца на гары пазначана металічным трыянгулятарам. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia