Уша (прыток Віліі)
Уша́ — рака ў Валожынскім і Маладзечанскім раёнах Беларусі, левы прыток Віліі. Даўжыня 75 км. Вадазбор 780 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,01 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰. НазваНазва Уша балцкага паходжання. Корань Uš- таксама ў іншых (двух) гідронімах Уша (прыток Нёмана і прыток Бярэзіны), у назве ракі Ушача. Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Назвы Уша і Уса канцэнтруюцца ў адным рэгіёне, паабапал лініі нёманска-дняпроўскага водападзелу. На ўсходзе — Уса і Уша выцякаюць і працякаюць адна побач з адной паміж Мінскам і Беразіном. На захадзе — дзве Усы і дзве Ушы сканцэнтраваныя паміж Маладзечнам і Нясвіжам. Корань Us- у водных назвах Уса (два прытокі Нёмана, прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усая, Усвятка (рака ў верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), Усвят (возера на Задзвінні). Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні. Назва Уша значыць «Блішчастая (рака)». ГідраграфіяАсноўныя прытокі: Вярэдаўка, Цна (справа), Пісараўка, Тур’я, Чорная, Нявежа, Гадзея (злева). На рацэ: Аляхновічы, Краснае, Маладзечна. Пачынаецца на паўночны захад ад в. Будраўшчына Валожынскага раёна, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Вілію за 1,8 км на паўночны захад ад в. Шыкава. Даліна ў вярхоўі трапецападобная, яе шырыня 0,6—1 км, у сярэднім цячэнні невыразная, у ніжнім — скрынкападобная. Пойма шырынёй 0,4—0,7 км, ніжэй г. Маладзечна 4—5 км, перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 35 км каналізаванае. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia