Маямскі ўніверсітэт (Агая)
Маямскі ўніверсітэт (англ.: Miami University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Оксфард у штаце Агая, ЗША. Агульная характарыстыкаУніверсітэт быў заснаваны ў 1809 годзе, што робіць яго другім найстарэйшым універсітэтам штата Агая (пасля Агайскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1804 годзе) і 10-м найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам у ЗША ці 32-м сярод усіх універсітэтаў краіны. Структура вучэльні ўключае галоўны кампус у Оксфардзе, а таксама рэгіянальныя кампусы ў суседніх Гамільтане, Мідлтауне і Уэст-Чэстары. Універсітэт забяспечвае пераважна гуманітарную адукацыю, ён прапануе больш за 120 праграм для атрымання ступені бакалаўра і больш за 70 праграм для атрымання ступені магістра ў рамках сваіх 7 школ і каледжаў у галіне архітэктуры, бізнесу, інжынерыі, гуманітарных і прыродазнаўчых навук і інш. Універсітэт быў адной з першапачатковых васьмі вучэлен так званай "дзяржаўнай лігі плюшчу" — групы універсітэтаў, якія фінансуюцца дзяржавай і якія, як лічыцца, забяспечваюць якасць адукацыі, параўнальную з універсітэтамі Лігі плюшча. Асновы для ўніверсітэта былі ўпершыню закладзены актам Кангрэса ЗША, падпісаным прэзідэнтам Джорджам Вашынгтонам, аб тым, што вучэльня павінна знаходзіцца на паўночным захадзе ад ракі Агая ў даліне ракі Маямі (назва паходзіць ад мясцовага племені індзейцаў), якая і дала назву вучэльне. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia