Маямскі ўніверсітэт (Фларыда)
Маямскі ўніверсітэт (англ.: University of Miami) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Карал-Гейблс у штаце Фларыда, ЗША. Агульная характарыстыкаУніверсітэт прапануе 148 бакалаўрскіх, 148 магістарскіх і 67 доктарскіх праграм навучання. З амаль 20 тысячамі выкладчыкаў і супрацоўнікаў станам на 2023 год універсітэт з’яўляецца другім па велічыні працадаўцам у акрузе Маямі-Дэйд. Галоўны кампус універсітэта ў Карал-Гейблс займае плошчу каля 1 км², мае больш за 530 000 м² памяшканняў і знаходзіцца за 11 км на поўдзень ад цэнтра горада Маямі, дзявятага па велічыні мегаполіса ў ЗША. Выкладчыцкі склад універсітэта ўключае шэраг вядомых навукоўцаў практычна па ўсіх дысцыплінах, у тым ліку чатырох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Ён класіфікуецца доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю і з’яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia