Маўрыцый Палонскі
Маўрыцый Палонскі (польск.: Maurycy Połoński, лац.: Mauritius Połoński; 22 кастрычніка 1781, Рэчыца, Беларусь — 17 студзеня 1836, Цярнопаль, Украіна) — дзеяч каталіцкага касцёла, педагог. 29 студзеня 1796 г. уступіў у Таварыства Ісуса. 29 чэрвеня паступіў у полацкі навіцыят.[1] Пасля яго сканчэння — выкладчык інфімы і французскай мовы ў Дынабургскім (1798—1800) і Полацкім езуіцкіх калегіумах (1802—1803). Таксама ў Полацку прайшоў курс філасофіі (1800—1802)[2]. Працаваў у Віцебску, дзе ўзначальваў канвікт і выкладаў французскую (1803—1804) і рыторыку (1804—1805)[3]. З 1805 па 1809 гг. вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2] і некаторы час выкладаў у полацкіх езуіцкіх школах французскую мову (1805—1806). У 1805 г. склаў апошнія зарокі, а ў 1807 г. быў высвечаны на ксяндза. Выкладаў у Магілёве (эксперыментальная фізіка і архітэктура, 1809—1810) і Віцебску (архітэктура, 1810—1812). У 1813—1815 гг. — прафесар грэчаскай мовы ў Полацкай езуіцкай акадэміі. Прэфект езуіцкіх школ у Віцебску (1815—1819) і Полацку (1819—1820). Супрацоўнічаў з «Полацкім штомесячнікам»[3]. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Цярнопаль. Выкладаў у адчыненым там калегіуме лаціну і грэчаскую мову (1821—1828)[4]. Займаўся прапаведніцкай дзейнасцю. Пабудаваў (1829) і ўтрымліваў гарадскі шпіталь[5]. Памёр у Цярнопалі 19 студзеня 1836 г. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia