Медальны залік на летніх Алімпійскіх гульнях 1896![]() Медальны залік Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 — рэйтынг каманд-удзельніц, складзены Міжнародным алімпійскім камітэтам, паводле колькасці медалёў, выйграных на Летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года — першых Алімпійскіх гульнях у сучаснай эры — якія праводзіліся ў Афінах, Грэцыя, з 6 па 15 красавіка 1896. Усяго 241 спартсмен з 14 краін-удзельніц прымаў удзел у 43 спаборніцтвах па 9 відах спорту на гэтых гульнях[1]. Дзесяць з чатырнаццаці краін-удзельніц зарабілі медалі, у дадатак да трох медалёў, якія зарабілі змешаныя каманды, г.зн. каманды з спартсменаў з некалькіх краін. Каманда Злучаных Штатаў Амерыкі атрымала найбольшую колькасць залатых медалёў (11), а каманда Грэцыі, якая прымала Алімпійскія гульні, атрымала найбольшую колькасць медалёў у цэлым, а таксама найбольшую колькасць срэбных (17) і бронзавых (19) медалёў і на адзін залаты медаль менш, чым ЗША[2]. У пачатку Алімпійскіх гульняў у некалькіх камандных спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены з розных краін[3]. Заднім лікам МАК стварыў тэрмін «Змешаная каманда» (з кодам краіны ZZX) для абазначэння гэтых груп спартсменаў. Некаторыя спартсмены заваявалі медалі і ў індывідуальных спаборніцтвах і ў складзе змешаных каманд, у выніку чаго ў афіцыйным рэйтынгу гэтыя медалі былі залічаныя розным камандам. Дыянісій Касдагліс, спартсмен грэчаскага паходжання, які жыў у Александрыі, Егіпет, лічыўся прадстаўніком Грэцыі падчас спаборніцтваў па тэнісе ў адзіночным разрадзе, аднак Касдагліс і яго партнёр, грэчаскі спартсмен Дымітрый Петракокінас, у парных спаборніцтвах па тэнісе лічыліся змешанай камандай[2]. Падчас першай Алімпіяды пераможцы атрымлівалі срэбны медаль і аліўкавую галіну, а спартсмены, якія займалі другія месцы — медны медаль і лаўровую галіну[4]. Заднім лікам МАК прызначыў залатыя, срэбныя і бронзавыя медалі для трох лепшых спартсменаў згодна з больш познімі традыцыямі[2]. Тры нічыйныя вынікі паміж спартсменамі прывялі да павялічэння колькасці медалёў краін-удзельніц: нічыі паміж Фрэнсісам Лэйнам з ЗША і Алаізам Сокалам з Венгрыі за трэцяе месца ў бегу на 100 метраў, паміж Евангеласам Дамаскасам і Іаанісам Тэадаропуласам з Грэцыі ў скачках з шастом і паміж Канстантынасам Паспатысам з Грэцыі і Мамчылам Тапавіцам з Венгрыі ў адзіночным тэнісе. Акрамя таго, бронзавыя медалі не былі прызначаныя ў шэрагу спаборніцтваў, дзе наогул не было разыграна трэцяе месца[4][5]. Медальны залік![]() Ніжэй прадстаўлена поўная табліца медальнага заліку Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года на аснове медальнага заліку Міжнароднага Алімпійскага камітэта (МАК)[a]. Удзельнікі гэтага рэйтынгу адсартаваныя паводле колькасці залатых медалёў, заробленых камандамі. Пасля гэтага (у выпадку роўнасці) улічваецца колькасць срэбных медалёў, а пасля колькасць бронзавых медалёў. Калі вынікі краін аднолькавыя па ўсіх крытэрыях, яны маюць роўны рэйтынг і пералічваюцца ў алфавітным парадку. Гэтая інфармацыя прадастаўляецца МАК, аднак МАК не прызнае і не пацвярджае ніякіх рэйтынгавых сістэм[2]. Каб адсартаваць гэтую табліцу паводле краін, агульнага медальнага заліку, або іншага крытэрыю, націсніце на значок
Класіфікацыя краін паводле дысцыплін![]() Спаборніцтвы па гімнастыцы праходзілі з 9 па 11 красавіка. У васьмі спаборніцтвах удзельнічаў 71 спартсмен з 8 ці 9 краін[6][7]. Большасць медалёў у гімнастыцы атрымалі спартсмены з Германскай імперыі (10 медалёў), а індывідуальна найбольшую колькасць узнагарод атрымаў Герман Вайнгертнер (6). У агульнай колькасці тры каманды атрымалі медалі ў спаборніцтвах па гімнастыцы: Германская імперыя, Грэцыя і Швейцарыя. У спаборнітцтвах па практыкаваннях на ашэстку, паралельных брусах і кані былі разыграны толькі залатыя і срэбныя медалі. Вынікі іншых удзельнікаў невядомыя[6]. У камандным спаборніцтве па практыкаваннях на брусах удзельнічала толькі адна краіна — Германская імперыя, якая і заваявала залаты медаль[8].
![]() Спаборнітвы па веласпорце пачаліся 8 красавіка і скончыліся 13 красавіка. 19 спартсменаў з 5 краін змагаліся за медалі ў шасці дысцыплінах[9]. Найбольшую колькасць медалёў выйгралі спартсмены з Францыі (6 медалёў), а індывідуальна лідарамі па колькасці перамог сталі Адольф Шмаль і Пол Масон (па 3 медалі). У гонцы на 100 км да фінішу даехалі толькі Леон Фламан і Георгіяс Калетыс, а ў 12-гадзіннай гонцы да канца таксама даехалі толькі двое спартсменаў — Адольф Шмаль і Фрэнк Кіпінг[9].
![]() Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы пачаліся 6 красавіка і скончыліся 10 красавіка. 63 спартсмены з 9 краін змагаліся за медалі ў дванаццаці дысцыплінах[10]. Лідарамі па колькасці медалёў ў лёгкай атлетыцы сталі спартсмены з Злучаных Штатаў (17 медалёў), апярэдзіўшы лёгкаатлетаў з Аўстраліі і Грэцыі. Найбольшую колькасць медалёў у індывідуальных дысцыплінах атрымаў Роберт Гарэт з ЗША (4 медаля). У спаборніцтвах па скачках у вышыню два спартсмены, Джэймс Коналі і Роберт Гарэт, былі ўзнагароджаны срэбнымі медалямі, а бронзавая не была разыграна. У фінале бегу на 110 метраў з бар'ерамі двое з чатырох зарэгістраваных удзельнікаў зняліся: Франц Рэйшэль быў памочнікам Альбена Лермузьё ў марафонскім бегу, а Уэлс Хойт рыхтаваўся да спаборніцтваў па скачках з шастом. У выніку Хойт выйграў спаборніцтва па скачках з шастом, скокнуўшы на 10 см вышэй за свайго суайчынніка Альберта Тайлера, а Евангелас Дамаскас і Іааніс Тэадаропулас здабылі бронзавыя медалі. У бегу на 100 метраў таксама былі ўручаны два бронзавыя медалі — Фрэнсісу Лэйну і Алаізу Сокалу, якія прабеглі з аднолькавым вынікам у 12,6 с[10].
![]() Спаборніцтвы па плаванні праходзілі 11 красавіка. 14 спартсменаў з 4 краін змагаліся за медалі[11]. Большасць медалёў у плаванні выйгралі спартсмены з Грэцыі (7 медалёў), а індывідуальна найбольшую колькасць медалёў атрымалі Арнольд Гутман і Эфстаціас Харафас (па 2 медалі).
![]() Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы праходзілі 7 красавіка. У дзвюх дысцыплінах прымалі ўдзел 7 спартсменаў з 5 краін[12]. Усе шэсць медалёў у цяжкай атлетыцы выйгралі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Даніі і Грэцыі (па 2 медалі), а індывідуальна лідарамі па колькасці медалёў сталі Ланчэстан Эліят і Віга Енсэн (па 2 медалі).
Спаборніцтвы па стральбе праходзілі з 8 па 10 красавіка. 38 спартсменаў з 7 краін удзельнічалі ў пяці дысцыплінах[13]. Большасць медалёў выйгралі прадстаўнікі Грэцыі (9 медалёў), апярэдзіўшы амерыканцаў і датчанаў. Лідарам па колькасці медалёў у індывідуальным заліку стаў Іааніс Франгудыс (3 медалі).
![]() Спаборнітвы па фехтаванні пачался 7 красавіка і скончыліся 9 красавіка. 15 спартсменаў з чатырох краін спаборнічалі за медалі ў трох спаборніцтвах[14]. Найбольшую колькасць медалёў заваявалі грэчаскія спартсмены (4 медалі), апярэдзіўшы спартсменаў з Францыі і Даніі. Спаборніцтва па фехтаванні на рапірах сярод маэстра стала адзіным на Алімпійскіх гульнях, дзе ўдзельнічалі выключна прафесіяналы. У спаборніцтве прынялі ўдзел толькі два спартсмены: Леанідас Піргас перамог Жана Перанэ з лікам 3:1[14].
![]() Спаборніцтвы па тэнісе пачаліся 8 красавіка і скончыліся 11 красавіка. 13 прадстаўнікоў 6 краін удзельнічалі ў барацьбе за медалі ў дзвюх дысцыплінах[15]. Найбольшую колькасць медалёў у тэнісе атрымала змешаная каманда (3 медалі), а Джон Пій Баланд выйграў два медалі. У адзіночным разрадзе абодва спартсмены, якія саступілі ў паўфіналах, былі ўзнагароджаны бронзавымі медалямі[16].
![]() Спаборніцтвы па барацьбе пачаліся 10 красавіка і працягвалася 2 дні. За медалі змагаліся 5 спартсменаў з 4 краін[17]. Зборная Грэцыі атрымала два медалі, а алімпійскім чэмпіёнам стаў нямецкі гімнаст Карл Шуман.
Класіфікацыя паводле кантынентаў
Заўвагіa Акрамя Міжнароднага алімпійскага камітэта ёсць іншыя крыніцы, якія прапануюць іншыя варыяцыі медальных вынікаў, аднак як кіруючы орган Алімпійскіх гульняў, МАК лічыцца найбольш аўтарытэтнай крыніцай. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia