Мекленбург-Пярэдняя Памеранія
Мекленбург-Пярэдняя Памеранія (ням.: Mecklenburg-Vorpommern) — зямля ФРГ. Сталіца — Шверын. Дзякуючы геаграфічным фактарам і асаблівасцям гістарычнага развіцця, гэтая федэральная зямля з насельніцтвам каля двух мільёнаў чалавек уяўляе сабой найменш населеную з усіх федэральных зямель сучаснай Германіі. ГісторыяДоўгі час гэтыя землі былі населеныя славянскімі плямёнамі, пераход якіх да новых формаў вядзення сельскай гаспадаркі прыблізна супаў з пачаткам экспансіі насельніцтва з заходніх абласцей на Усход, націск на Усход, які пачаўся з крыжовага паходу, узначальваўся Генрыхам Львом супраць паганскага насельніцтва, якое складалася з шэрагу плямёнаў, званых агульным словам венды. ПрыродаЗаймае нізіннае Мекленбургскае паазер’е, у Балтыйскім моры астравы Руген, Пёль, Гідэнзе, частку Узедама і інш. Клімат умераны, цёплы, пад значным уплывам марскіх мас паветра. Рэкі кароткія. Шмат азёр, найбольшае Мюрыц (117 км²). Вялікую плошчу займаюць хваёвыя і букавыя лясы. ЭканомікаУ федэральнай зямлі вырошчваюць збожжавыя культуры, рапс, бульба. Прыносіць даходы рыбалоўства. Развіваюцца прадпрыемствы будаўнічай індустрыі, харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўкі. Запазычанасць: 6.170 € на душу насельніцтва (2002) Агульная запазычанасць: 10800000000 € (2002) ТранспартДобра развіта сетка аўтадарог і чыгунак. Галоўны гандлёвы і рыбалоўны порт — Ростак, паромны порт Засніц (сувязі з Швецыяй). Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia