Ніжняя Саксонія
Ні́жняя Саксо́нія ⓘ (ням.: Niedersachsen [niːdɐzaksn̩], н.-ням.: Neddersassen) — зямля ФРГ. Сталіца — Гановер. Гісторыя
Зямля ўтворана ў 1946 годзе ў выніку аб'яднання большай часткі былой прускай правінцыі Гановер з шэрагам нямецкіх зямель, такіх як Ольдэнбург, Браўншвайг, Шаўмбург-Ліпэ. ГеаграфіяНіжняя Саксонія займае ў Германіі другое месца па плошчы пасля Баварыі. На поўначы яна мяжуе з Паўночным морам і абмяжоўваецца на паўднёвым усходзе гарамі Гарц. Большая частка Ніжняй Саксоніі ўяўляе сабой раўніну. Знакамітая частка Ніжняй Саксоніі гэта Люнебургскія пусткі, якая знаходзіцца паміж Гарцам і Паўночным морам. Сельская гаспадаркаДзякуючы гліна-пясочнай глебе добра развіваецца сельская гаспадарка. Акрамя збожжавых таксама вырошчваецца рапс, цукровыя буракі, салат, капуста, морква, спаржа і зялёная капуста. Акрамя земляробства і жывёлагадоўлі таксама важную ролю адыгрывае пладаводства, асабліва на поўначы Ніжняй Саксоніі. ПалітыкаПрэм'ер-міністры Ніжняй Саксоніі з 1946 года:
Эканоміка
Эканоміка Ніжняй Саксоніі носіць у асноўным сельскагаспадарчы характар, хоць таксама добра развіты аўтамабілебудаванне, Фальксваген (VW) у г. Вольфсбург. НавукаСамыя значныя навуковыя ўстановы Ніжняй Саксоніі гэта ўніверсітэт Георга-Аўгуста ў Гётынгене, Тэхнічны ўніверсітэт Браўншвайг, медыцынскі інстытут Гановер (de:Medizinische Hochschule Hannover), ветэрынарны інстытут Гановер (de:Tierärztliche Hochschule Hannover) і г. д. ТурызмУ першую чаргу прыцягваюць турыстаў горы Гарц. Таксама цікава наведаць de:Eichsfeld, de:Weserbergland, de:Leinebergland, узбярэжжа Паўночнага мора, Люнебургскі стэп (de:Lüneburger Heide), de:Wümmeniederung, de:Steinhuder Meer, de:Dümmer і рэкі Алер, Лайнэ, Хунтэ, Вюме і Везер. Таксама цікавыя для турыстаў традыцыйныя святы стралкоў і традыцыйная святочная страва з зялёнай капусты. Гарады
Вядомыя асобыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia