Мемарыяльны комплекс (Расоны)
Мемарыяльны комплекс у Расонах знаходзіцца ў цэнтральным парку. ГісторыяУ брацкай магіле пахаваны 1285 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і 8 падпольшчыкаў, расстраляных нямецкімі войскамі 16 верасня 1942 года. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі, маці Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы, дзяржаўнага дзеяча Пятра Міронавіча Машэрава — Дар’я Пятроўна. У 1965 годзе па ініцыятыве П. М. Машэрава на месцы пахавання савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў узведзены мемарыяльны комплекс (архітэктары: В. Занковіч, Л. Левін). АпісаннеКампазіцыйны цэнтр комплексу — светлая гарызантальная пліта памерамі 5x5 м і чорны квадратны ў плане пілон з бетона і граніта, вышынёй 5 м. Комплекс устаноўлены ў глыбіні парку па восі галоўнай алеі. Перспектыву замыкае сцяна з 21 па чарзе выступаючай і заглыбленай пліты (1,5х1,5 м) з імёнамі пахаваных. Злева ад сцяны — 3, справа — 2 кубы з мемарыяльнымі дошкамі. Уваход у алею з боку вуліцы пазначаны кубам з надпісам-прысвячэннем. У канцы 2017 года на месцы мемарыяла пачалася рэканструкцыя[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia