Леанід Мендэлевіч Левін
Леанід Мендэлевіч Ле́він (25 ліпеня 1936[1], Менск[2] — 1 сакавіка 2014, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1988), лаўрэат Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэміі архітэктуры (1997), старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын з 1991 па 2014 год. Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», за які (у складзе аўтарскага калектыву) быў удастоены Ленінскай прэміі. БіяграфіяНарадзіўся 25 ліпеня 1936 года ў Менску ў сям’і Мендэля Моўшавіча і Лізаветы Левіных[4]. Скончыў 13-ю школу. Бацька ў першыя дні вайны сышоў на фронт, а маці і бабуля з маленькімі дзецьмі Лёнем і Мацільдай эвакуіравалася з Мінска, дабраўшыся таварнякамі да станцыі Кара-Балты ў Кыргызстане. Лізавета Левіна памерла там ад знясілення[5]. У 1954—1960 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1960—1997 гадах працаваў у Інстытуце «Мінскпраект» (ад архітэктара да кіраўніка Майстэрні па забудове цэнтра Мінска). 1960—1967 — удзел у стварэнні парку імя 50-годдзя Савецкай улады. Член КПСС з 1965 года. 1968 — удзел у стварэнні выставачнага павільёна ВДНГ БССР у Мінску. 1970 — у складзе аўтарскага калектыву быў уганараваны Ленінскай прэміяй за мемарыяльны комплекс 1968—1969 гг. «Хатынь». З 1997 года — дырэктар уласнай творчай майстэрні УП «Творчая майстэрня архітэктара Л. Левіна». Сябры і калегі — скульптар Анатоль Анікейчык, архітэктар Юрый Градаў. Памёр 1 сакавіка 2014 года ў Мінску. Пахаваны 4 сакавіка на Цэнтральнай алеі Усходніх могілак у Мінску[6]. Грамадская дзейнасцьЧлен Саюза архітэктараў СССР з 1963 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі. Член каардынацыйнага Савета Сусветнага кангрэса рускамоўнага яўрэйства, член Генеральнага Савета Еўраазіяцкага яўрэйскага Савета. Старшыня Беларускага аб’яднання яўрэйскіх арганізацый і абшчын (1991), старшыня Мінскага яўрэйскага дабрачыннага фонду «Хэсэд-Рахамім», старшыня гістарычнага таварыства «Трасцянец». Старшыня Міжнароднай яўрэйскай акадэміі мастацтва[7]. РаботыАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве і самастойна): Мемарыяльныя комплексы![]() ![]()
Помнікі![]() ![]()
Праекты будынкаў і збудаванняў![]() ![]() Будынак тэатра лялек і кінатэатра «Піянер» (1965; у сааўтарстве з Г. Заборскім), інтэрнат трактарнага завода па вул. А. Кашавага (1966), павільён ВДНГ БССР (1968), будынак гаркама КПБ (1979; цяпер — Міністэрства замежных спраў), станцыі метрапалітэна «Плошча Леніна» (1984)[9] і «Няміга» (1990) у Мінску. ІншаеПраект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1970—1975), праспекта Машэрава (1980-я)[7], добраўпарадкаванне праспекта Машэрава і набярэжнай р. Свіслач у цэнтры горада (1970—1975)[9], рэканструкцыі цэнтра Давыд-Гарадка (2000)[7]. Рэгенерацыя Траецкага прадмесця (Мінск, 1980—1986), праекты рэгенерацыі Верхняга горада[9], вуліцы Нямігі, Ракаўскага прадмесця. Аўтар сцэнаграфіі спектакля «Палёты з Анёлам» (2000), Аўтар кнігі «Хатынь», якая атрымала прэмію за наватарства ў вобласці літаратуры, нарысаў пра архітэктуру ў спецыялізаваным і масавым друку[7]. Сям’яУ шлюбе з архітэктарам Наталляй Афанасьевай меў дачку Галіну Левіну, таксама архітэктара. Узнагароды і прэмііЗаслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1988). Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за стварэнне мемарыяльных збудаванняў, якія ўвекавечваюць подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Прэміі Ленінскага камсамола Валгаграда, Ленінскай прэміі (1970). Узнагароджаны двума Ганаровымі граматамі і Граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[7], ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».
Памяць
КрытыкаУ якасці грамадскага дзеяча не раз паддаваўся крытыцы за недастатковае веданне рэалій яўрэйскага жыцця, пасіўнасць у зносінах з органамі ўлады, схільнасць да аўтарытарызму ў кіраванні [14][15]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia