Валянцін Паўлавіч Занковіч
Валянці́н Па́ўлавіч Занко́віч (нар. 5 чэрвеня 1937[1], Прылукі, Менскі раён) — беларускі архітэктар, скульптар, лаўрэат Ленінскай прэміі (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. З 1960 да 1970 года працаваў у праектным інстытуце «Мінскпраект». Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года і Саюза мастакоў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску. Сям’яСтрыечны брат грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША Анатоля Занковіча. ТворчасцьАсноўныя працы: мемарыяльныя комплексы «Кацюша» (1967) ў Оршы, «Хатынь» (1968, Ленінская прэмія), «Брэсцкая крэпасць-герой» (1973), дэкаратыўная фігура «Арфей» для Мінскага музвучылішча (1977)[2], манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя «Бег» на стадыёне «Дынама» (1980), «Зіма» па праспекце Машэрава (1982) у Мінску, «Ручнікі» да фантана Палаца культуры аб’яднання «Хімвалакно» ў Магілёве (1983)[2], «Праца» (1987), бюсты Я. Купалы, Я. Коласа (1981), станковыя кампазіцыі «Штурхай ядро» (1983), «Горад-герой змагаецца», «Спартак», «Ева» (усе 1985), «Няміга» (1993), «Зеўс», «Лета» (абедзве 1995) «Восень», «Зіма», «Вясна» (1996)[3], помнікі М. Гастэлу і яго экіпажу ў г.п. Радашковічы (1964), падпольшчыкам Асінторфа (1966), камсамолцы-падпольшчыцы Ф. Конанавай у Любані (1967), Канстанціну Заслонаву ў Оршы (1969). Аўтар помнікаў кулямётнаму разліку ў Каменюках ў Белавежскай пушчы (1975), падпольшчыкам в. Лошыца (1980), жыхарам спаленай гітлераўцамі в. Брусы Мядзельскага раёна (1979)[2], «Мінск — горад-герой» (у суаўт., 1985), «Партызанам Палесся» ў Пінску (у суаўт., 2002), «Беларусь партызанская» (2005) у Мінску[3]. Узнагароды і званні
Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1972)[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia