Ментавай
Ментавай (індан.: Mentawai) — архіпелаг у Індыйскім акіяне на захад ад вострава Суматра. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 6 011,35 км². Насельніцтва (2010 г.) — 76 421 чал. ГеаграфіяАрхіпелаг Ментавай размешчаны у Індыйскім акіяне на захад ад вострава Суматра, ад якога аддзяліўся каля 0,5 млн гадоў таму. Мае вулканічнае паходжанне. Асноўныя астравы: Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя колькасць ападкаў 4500 мм у год. Астравы сур’ёзна пацярпелі ў выніку землятруса 2004 года і лакальных землятрусаў. ПрыродаАстравы знакаміты сваімі вільготнымі лясамі. Флора меней разнастайная, чым на суседнім вялікім востраве Суматра. Пераважаюць дрэвы роду Dipterocarpaceae, якія дасягаюць 24 — 36 м у вышыню. Фаўна характарызуецца наяўнасцю старажытных рэліктавых жывёльных форм, якія сустракаюцца на Суматры, а таксама мясцовымі эндэмікамі (17 відаў з 44), у тым ліку 4 відамі прыматаў. ГісторыяАстравы Ментавай былі населены ў перыяд паміж 2000 г. да н. э. і 500 г. да н. э. выхадцамі з Суматры. Іх нашчадкамі з’яўляюцца ментавайцы, якія да другой паловы XX ст. захоўвалі лад жыцця паляўнічых і збіральнікаў. У 1606 г. астравы з’явіліся на партугальскіх картах. У 1792 г. насельніцтва архіпелага даследавалася брытанцамі. 10 ліпеня 1864 г. астравы Ментавай былі далучаны да валоданняў Нідэрландаў. 17 жніўня 1945 г. увайшлі ў склад Інданезіі. АдміністрацыяАрхіпелаг уяўляе сабою адзіны адміністрацыйны раён, частку інданезійскай правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Цья-Педжат на востраве Сіпора. Галерэя
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia