Мера (племя)Мера, або мяране — старажытнае фіна-ўгорскае племя, якое жыло на тэрыторыі сучасных Уладзімірскай, Яраслаўскай, Іванаўскай, усходняй часткі Маскоўскай, часткі Валагодскай, і заходняй часткі Кастрамской абласцей Расіі[1]. Роля ў фарміраванні рускага этнасуЁсць меркаванне, што фіна-ўгорскі народ — мера (мяране), быў асіміляваны славянскімі плямёнамі падчас засялення імі тэрыторый, ужо занятых мерай. Такім чынам рускія як этнас склаліся на мяранскай аснове. Таксама, магчыма, адбывалася выцясненне і міграцыя, або вынішчэнне меры, але пра арганізаваны супраціў мясцовага насельніцтва прышлым славянам звестак няма. Археалагічныя раскопкі ў многіх месцах паказваюць суіснаванне ў адзін перыяд славянскай і фіна-ўгорскай культур на адных паселішчах. Сучасныя мераНекаторыя гісторыкі, філолагі і этнографы схільныя лічыць, што прамыя нашчадкі летапіснай меры — кастрамскія марыйцы. У той жа час, у Парфеньеўскім, Антропаўскім, Вахомскім, Нейскім, Галіцкім раёнах Кастрамской вобласці, Мышкінскім і Некоўзскім раёнах Яраслаўскай вобласці і іншых ёсць карэнныя рускамоўныя жыхары, якія хацелі б лічыцца нашчадкамі мяран, хоць усе апошнія перапісы насельніцтва іх запісвалі рускімі. Сучасныя мяране маюць свае інтэрнэт-сайты[2][3][4], дзе прадстаўлены нацыянальныя герб, сцяг і гімн[5]; удзельнічаюць у дыскусіях на фіна-ўгорскіх сетках[6]. Жыццю сучасных мяран прысвечаны літаратурныя творы сучасных пісьменнікаў: аповесці Дзяніса Асокіна (Аіста Сяргеева) «Аўсянкі»[7] і Алекса Авардзіна (Авардзеня Сандры) «Кастрамскія вакацыі»[8]. У 2010 годзе рэжысёрам Аляксеем Фядорчанкам зняты мастацкі фільм «Аўсянкі», героі якога мяране, якія паводле сцэнарыя захаваліся як этнас і жывуць у наш час. Няма доказаў, што сучасныя «мяране» прамыя нашчадкі летапіснага народа. Аднак, паводле часткі 1 артыкула 26 Канстытуцыі Расіі, кожны мае права вызначаць і пазначаць сваю нацыянальную прыналежнасць. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia