Мечыслаў Мар’янавіч Марквардэ
Мечыслаў Мар’янавыч Марква́рдэ[1] (5 чэрвеня 1929, вёска Уздзянка, Уздзенскі раён, Мінская вобласць—12 мая 2020) — беларускі рэнтгенолаг, доктар медыцынскіх навук (1981), прафесар (1982). БіяграфіяВучыўся ў Мінскім медыцынскім інстытуце (1947—1952), скончыў Ваенна-медыцынскі факультэт пры Куйбышаўскім медыцынскім інстытуце ў 1953 г. Служыў у Савецкай Арміі (1953—1956). Клінічны ардынатар кафедры рэнтгеналогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў — 1956—1958; аспірант кафедры — 1958—1959. Асістэнт кафедры — 1959—1967; прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук (1964). Дацэнт кафедры — 1967—1968; прысвоена вучонае званне дацэнта (1968). Загадчык кафедры рэнтгеналогіі Мінскага медыцынскага інстытута — 1968—1995; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук (1981); званне прафесара (1982). Прафесар кафедры прамянёвай дыягностыкі і тэрапіі Беларускага медыцынскага ўніверсітэта — 1995—2004. Выкладчык прамянёвай дыягностыкі Цэнтра падрыхтоўкі сярэдняй медыцынскага і фармакалагічнай адукацыі БелМАПА — з 2004 года па цяперашні час. Мае вышэйшую медыцынскую кваліфікацыйную катэгорыю ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Навуковая дзейнасцьСфера навуковых інтарэсаў — даследаванні жоўцевыводзячай сістэмы. Гэтай праблеме прысвяціў кандыдацкую дысертацыю і шмат наступных публікацый. Вялікае значэнне надае методыцы выкладання прадмета прамянёвай дыягностыкі. Аўтар навучальных дапаможнікаў: «Рэнтгеналагічнае даследаванне касцёва-сустаўнага апарата» (2002) і інш. Аўтар прагрэсіўнай канцэпцыі рэарганізацыі і абнаўлення службы прамянёвай дыягностыкі ў Беларусі, пастаянна ажыццяўляе навукова-тэхнічную экспертызу па новай тэхніцы і тэхналогіях. М. М. Марквардэ адказны рэдактар і член рэдакцыйных калегій 8 зборнікаў навуковых прац. Аўтар больш за 125 навуковых прац, адной манаграфіі, 2 вынаходніцтваў, аднаго патэнта, 15 навучальных дапаможнікаў, 13 рацыяналізатарскіх прапаноў. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 6 кандыдацкіх дысертацый. Старшыня праўлення беларускага навуковага таварыства прамянёвых дыягностаў у 1965—2005 гг. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia