Моніка Форсберг
Моніка Форсберг (шведск.: Monica Forsberg; 14 верасня 1950, Карлскуга, Швецыя) — шведская поп-спявачка, паэт-песеннік, актрыса, таксама рэжысёр і прадзюсар дубляжу.[1] БіяграфіяУдзельніца гурта Ritz, у складзе якога выступала на шведскім музычным конкурсе Melodifestivalen у 1983 годзе (заняла 4 месца з песняй «Marionett») і ў 1985 годзе (з песняй «Nu har det hänt igen»). Як аўтар песень, двойчы станавілася пераможцай Melodifestivalen у 1982 годзе з песняй «Dag efter dag» («дзень за днём») з гуртом Chips і ў 1983 годзе з песняй «Främling». Аўтар тэкстаў шэрагу шлягераў, у тым ліку[2]:
З канца 1980-х і да пачатку 2000-х гадоў была рэжысёрам і прадзюсарам, займалася агучваннем мультфільмаў студыі Walt Disney Pictures[3]. Розныя персанажы ў «The Muppet Christmas Carol» размаўляюць яе голасам. Працавала крэатыўным мэнаджарам, прадзюсарам, рэжысёрам дубляжу, перакладчыцай песень і выканала некалькі другарадных галасавых роляў у фільме «101 далмацін». Замужам за Хасэ Андэрсанам (нар. 1948), спеваком і паэтам-песеннікам. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia