Мочакамянёвая хвароба
Мочакамянёвая хвароба — утварэнне камянёў у органах мачавой сістэмы , а менавіта ў нырках, мачаточніках, мачавога пузыра і мочаспускальнага канала, што парушае рух мачы і вядзе да запалення адпаведных органаў. У Беларусі да 40 % ложкаў ва ўралагічных стацыянарах займаюць хворыя на камяні і іх ускладненні. ПапярэджаннеРазвіццё хваробы папярэджвае кіпячэнне вады дзеля змяншэння ўтрымання кальцыю, выкарыстанне ў якасці мачагоннага пітва гарбаты, журавінавага морсу і яблычнага соку, таксама ўжыццё кавуноў, дыняў, вінаграду, яблыкаў і брусніцаў. ПрычыныХваробе спрыяе маларухомы лад жыцця , схільнасць да малочных вырабаў пры гастрыце і язве страўніка, піццё багатай на кальцый сырой вады, спякотнае надвор'е, хваробы парашчытападобных залоз і тонкай кішкі, падагра. ПраявыХвароба суправаджаецца нырачнай колікай , ванітамі, успушваннем жывата і разладам мочаспускання[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia