Мошна (возера, Шумілінскі раён)
Мошна — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сечна, за 4 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Прыазёрная. Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 6,03 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Аб’ём вады 1,51 млн м³. Плошча вадазбору 16,3 км². У возеры расце рэдкі ахоўны від флоры — шальнік Валенберга (Alisma wahlenbergii)[2][3]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia