Музычны аўтамат

Музычны аўтамат «Wurlitzer 3500» кампаніі «Zodiac» 1971 года. Крышка зачынена і ўключаны.

Музычны аўтамат — электрамеханічны апарат для аўтаматычнага прайгравання музычных грамафонных пласцінак. Класічны механізм складаецца з прайгравальніка[ru], узмацняльніка, гучнагаварыцеля і прылады для аўтаматычнага выбару грамкружэлкі. Прыводзіцца ў дзеянне манетай ці жэтонам.[1] Іншыя назвы музычнага аўтамата: «аўтаматычны фанограф[en]», «нікельадэон» (англ.: nickelodeon), «джук-бокс» (англ.: juke box).

Музычныя аўтаматы ўстанаўліваюцца, як правіла, у кафэ, барах, рэстаранах, танцавальных клубах і іншых месцах адпачынку. Немалаважнай рысай музычнага аўтамата з’яўляецца яго стыльны дызайн, які прываблівае ўвагу. Перыяд росквіту музычных аўтаматаў ва ўсім свеце прыпаў на 1930—1960-я гады. Сучасныя музычныя аўтаматы могуць прайграваць кампакт-дыскі ці прайграваць музыку з цвёрдага дыска.

Зноскі

Літаратура

  • Жорж Садуль[fr]. Всеобщая история кино / В. А. Рязанова. — М.,: «Искусство», 1958. — Т. 1. — 611 с.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya