Мушына (Мсціслаўскі раён)
Му́шына[1][2] (трансліт.: Mušyna, руск.: Мушино) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Мушынскага сельсавета і калгаса «70 год БССР». ГеаграфіяЗнаходзіцца за 12 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мсціслаў, за 96 км ад Магілёва[2]. У вёсцы размешчана вадасховішча, з якога выцякае рака Радуга. ГісторыяВёска заснавана ў пачатку 1930-х гадоў як цэнтральная сядзіба саўгаса «Перамога», які ўваходзіў у Аршанскі свінагадоўчы трэст, меў у 1935 годзе 7 трактароў і іншую тэхніку. У 1940 годзе ў саўгасе былі 3 вытворчыя аддзяленні, 2 жывёлагадоўчыя фермы, дзейнічалі дзіцячыя яслі, клуб, бальніца, аптэка. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1943 годзе гітлераўцы спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Ходасаўскага сельсавета, пасля — цэнтр Мушынскага сельсавета[3]. НасельніцтваПамятныя мясціны
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia