Мушынскі сельсавет
Му́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Мушына. ГісторыяУтвораны 18 лістапада 1966 года ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 11 населеных пунктаў: 10 населеных пунктаў, якія ўваходзілі ў склад Ходасаўскага сельсавета (Барысаўка, Валоўнікі, Вяркееўшчына, Добрае, Дубейкава, Дуброўка, Залачэва, Каменка, Лапаціна і Мушына) і вёскі Пірагова, якая ўваходзіла ў склад Мазалаўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 11 населеных пунктаў[2]. 29 снежня 2017 года скасавана вёска Дуброўка[3]. Населеныя пункты
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 727 чалавек[4], з іх 97,4 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 579 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia