Мігель Самудзіа
Міге́ль А́нхель Рамо́н Саму́дзіа (ісп.: Miguel Ángel Ramón Samudio; нар. 24 жніўня 1986, Капіята, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, абаронца клуба «Алімпія» з Асунсьёна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая. Кар’ераКлубнаяВыхаванец клуба «Лібертад», пасля заканчэння акадэміі дзеля атрымання гульнявой практыкі адправіўся ў клуб «Соль дэ Амерыка». Пасля вяртання ў «Лібертад» Мігель некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2014 годзе футбаліст на правах арэнды перайшоў у бразільскі «Крузейру». 27 красавіка ў матчы супраць «Сан-Паўлу» Мігель дэбютаваў у бразільскай Серыі А. У тым жа сезоне ігрок разам з клубам дамогся перамогі ў бразільскім першынстве. У пачатку 2015 года перайшоў у склад мексіканскага клуба «Амерыка». Сума трансферу склала 1,5 млн долараў. У снежні 2017 года далучыўся да «Керэтара». У ліпені 2019 года вярнуўся ў Парагвай, стаўшы іграком асунсьёнскай «Алімпіі». МіжнароднаяЗа нацыянальную зборную Парагвая дэбютаваў 28 сакавіка 2009 года ў матчы супраць зборнай Уругвая, які скончыўся для парагвайцаў паражэннем з лікам 2:0. Дасягненні«Лібертад»:
«Крузейра»:
«Амерыка»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia