Асвальда Марцінес
Асва́льда Даві́д Марці́нес А́рсэ (ісп.: Osvaldo David Martínez Arce; нар. 8 красавіка 1986, Луке, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, паўабаронца мексіканскага клуба «Керэтара» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая. Клубная кар’ераАсвальда з’яўляецца выхаванцам клуба «Спартыва Лукенья». У 2002 годзе далучыўся да сталічнага клуба «Лібертад», дзе дэбютаваў у прафесійным футболе ва ўзросце 17 гадоў. У першым жа сезоне атрымаў залатыя медалі айчыннага чэмпіянату. У 2005 годзе, пасля таго як клуб узначаліў Херарда Марціна, малады ігрок пачаў больш часу праводзіць на пляцоўцы. У 2006 годзе Марцінес разам з клубам зноў стаў чэмпіёнам і дайшоў з клубам да фіналу Кубка Лібертадорэс. У 2009 годзе перайшоў у склад мексіканскага клуба «Мантэрэй» за 2,2 млн еўра. 17 студзеня ў матчы супраць «Пуэблы» дэбютаваў у мексіканскім першынстве, адзначыўшыся забітым голам ужо на першай хвіліне паядынку. У тым ліку дзякуючы намаганням парагвайскага футбалісту «Мантэрэй» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Мексікі і Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ. Улетку 2011 года Асвальда перайшоў у клуб «Атлантэ», а ўзімку 2013 года заключыў кантракт з клубам «Амерыка». 6 студзеня 2013 года дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць былой каманды «Мантэрэй». У пачатку 2017 года перайшоў у «Сантас Лагуна». 2019 год правёў у складзе «Атласа», пасля гуляў за «Пуэблу». У студзені 2021 года вярнуўся ў Парагвай і далучыўся да клуба «Соль дэ Амерыка», а ў ліпені 2021 года зноў адправіўся ў Мексіку і стаў іграком «Керэтара». Міжнародная кар’ераЗа нацыянальную зборную Парагвая дэбютаваў 15 кастрычніка 2008 года ў матчы супраць зборнай Перу. Амаль праз два гады 12 кастрычніка 2010 года забіў першы гол за зборную ў браму зборнай Новай Зеландыі. Разам са зборнай атрымаў сярэбраныя медалі Кубка Амерыкі 2011. Дасягненні«Лібертад»:
«Мантэрэй»:
«Амерыка»:
«Сантас Лагуна»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia