Нестар Артыгоса
Не́стар Эсек’е́ль Артыго́са (ісп.: Néstor Ezequiel Ortigoza; нар. 7 кастрычніка 1984, Сан-Антоніа-дэ-Падуа, Аргенціна) — парагвайскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая (2009—2016). Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў 2004 годзе ў клубе «Аргенцінас Хуніярс». У 2005 годзе на невялікі час на правах арэнды далучыўся да «Нуэва Чыкага». У 2007 годзе стаў важным іграком клуба «Аргенцінас Хуніярс». У 2009 годзе стаў ключавым футбалістам каманды, пасля прызначэння Клаўдзіа Боргі на пасаду галоўнага трэнера клуба. Разам з клубам Нестар у 2010 годзе стаў чэмпіёнам Аргенціны сезону Клаусуры. У чэмпіёнскім сезоне Артыгоса згуляў 17 матчаў з 19 і забіў 3 мячы, з’яўляючыся пры гэтым капітанам. У 2011 годзе за 2,2 млн долараў ігрок перайшоў у склад «Сан-Ларэнса», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У ліпені 2012 года падпісаў аднагадовы кантракт арэнды з эмірацкім клубам «Эмірэйтс», пасля чаго вярнуўся ў аргенцінскі клуб, з якім атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс у 2014 годзе. У ліпені 2017 года стаў іграком парагвайскага клуба «Алімпія». У студзені 2018 года вярнуўся ў Аргенціну, далучыўшыся да «Расарыа Сентраль». У пачатку 2020 года перабраўся ў «Эстудыянтэс» з Рыа-Куарта, а летам 2021 года зноў апыныўся ў «Сан-Ларэнса», дзе і завяршыў кар’еру ў кастрычніку 2022 года. Міжнародная кар’ераПраз свайго бацьку футбаліст атрымаў права выступаў за нацыянальную зборную Парагвая, у якую яго запрасіў Херарда Марціна. Дасягненні«Аргенцінас Хуніярс»:
«Сан-Ларэнса»:
«Расарыа Сентраль»:
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia