Міжрэчча (гарадзішча)
Міжрэчча — археалагічны помнік, гарадзішча III—V стагоддзi каля в. Міжрэчча Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. АпісаннеМясцовая назва — Гарадок. На ппаўночна-заходняй ускраіне вёскі, на левым беразе р. Волма, за 0,1 км ад упадзення яе ў р. Свіслач. Вышыня над летнім межанным узроўням вады ў рацэ 5-6 м. Пляцоўка амаль круглая, памерам 58 х 54 м, некалькі выцягнута з усходу на захад. З паўднёвага і паўночна-ўсходняга бакоў умацавана 2 валамі падковападобнай формы. Вышыня вонкавага вала 5-6 м, унутранага 2,5 м. Шырыня аснове 15 м. ДаследаванніАдкрыў і абследаваў ў 1967 годзе А.Р Мітрафанаў, у 1985 годзе абследавала Т. С. Бубенька. У аснове вонкавага вала прасочаны рэшткі абарончай сцяны: 7 абпаленых бярвёнаў. У культурным пласце знойдзены рэшткі штрыхаванай керамікі. Датуецца III—V стст., адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia