Мікалай Іванавіч Валынец
Мікалай Іванавіч Валынец (3 красавіка 1921, Цалевічы, Слуцкі павет — 3 сакавіка 2003) — беларускі мастак. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Цалевічы Слуцкага раёна. У 1940 г. скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, змагаўся ў баях за Сталінград і Кёнігсберг. У жніўні 1945 г. прымаў удзел у савецка-японскай вайне. Пасля заканчэння вайны кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва ў Хабараўску (Расійская СФСР). У 1950 г. вярнуўся ў БССР. Працаваў у Слоніме мастаком музея, распісваў сцены ў храмах Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра. У 1951 г. пераехаў у Мінск, а ў 1954 г. пасяліўся ў вёсцы Банцараўшчына Мінскага раёна. З 1958 г. працаваў на Беларускім мастацка-афарміцельскім камбінаце. У 1980 г. стаў членам Беларускага саюза мастакоў. Пісаў пейзажы, партрэты. Галерэя партрэтаў загінуўшых герояў Савецкага Саюза, знакамітых партызан, складаюць велізарную частку яго творчасці. Стварыў у Мінску Музей баявой славы воінскіх часцей, а таксама музей Героя Савецкага Саюза генерал-палкоўніка Канстанціна Леселідзэ на Чарнаморскім узбярэжжы ў Грузіі. Работы знаходзяцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у прыватных калекцыях. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia