Мікалай Іванавіч Міцкевіч (педагог)
Мікалай Іванавіч Міцкевіч (нар. 11 мая 1945, в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі. Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (2004). БіяграфіяСкончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Матэматыка», 1966), Навукова-даследчы інстытут агульнай адукацыі дарослых Акадэміі педагагічных навук СССР (аспірантура, 1980), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (дактарантура, 2001). Працаваў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (1980—1998, 2002—2006), Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце (філіял у г. Мінску; 2006—2015, кафедра сацыяльнай работы, кіравання і сацыяльнага права, прафесар), Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016, лабараторыя праблем выхавання асобы, галоўны навуковы супрацоўнік). Навуковыя інтарэсы: кіраванне адукацыяй; дыдактыка. УзнагародыНагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000). Бібліяграфія
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia