Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)
Мікала́еўшчына[1] (трансліт.: Mikalajeŭščyna, руск.: Миколаевщина) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Нёман. Уваходзіць у склад Мікалаеўшчынскага сельсавета. 652 жыхары (2009 г.). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Стоўбцаў. Мікалаеўшчына — малая радзіма Якуба Коласа. ГісторыяУпершыню Мікалаеўшчына згадваецца ў сярэдзіне XVI стагоддзя як уладанне Осцікавічаў. Сваю назву паселішча атрымала, відаць, ад імя Мікалая Осцікавіча. У 1555 годзе Мікалаеўшчыну набыў Л. Свірскі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1596 годзе Мікалаеўшчына перайшла ў валоданне М. К. Радзівіла «Сіроткі», які далучыў яе да Нясвіжскай ардынацыі. У гэты час вёска мела 17 двароў, карчму, бровар, прыстань. На мяжы XVI—XVII стагоддзяў паселішча атрымала статус мястэчка. У 1617 годзе сядзібу Яна Радзівіла ў Мікалаеўшчыне наведаў каралевіч і вялікі княжыч Уладзіслаў. Станам на 1628 год у мястэчку было 5 вуліц (Сверынаўская або Уздзенская, Дворная, Мастовая, Мінская, Тыльная), 114 двароў, касцёл, ратуша, гасціны двор, рынак, млын, верф (сточня), 13 складоў для тавараў. У 1652 годзе маршалак вялікі Аляксандр Людвік Радзівіл заснаваў тут касцёл Яна Хрысціцеля. У часы Трынаццацігадовай вайны ў 1664 Мікалаеўшчыну знішчылі маскоўскія захопнікі[2]. Станам на 1669 год у мястэчку было толькі 20 двароў, на 1700 год — 63, на 1777 год — 62. У гэты час праз Нёман узвялі драўляны Калінавы мост даўжынёй у адну вярсту з чвэрцю. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі статус паселішча панізілі да сяла. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1867 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл на праваслаўную царкву. У 1882 годзе каля Мікалаеўшчыны ў засценку Акінчыцы нарадзіўся Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас). Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку быў 141 двор, царква, карчма, крама, у пачатку XX стагоддзя — 168 двароў. 9 ліпеня 1906 года ў Мікалаеўшчыне адбыўся нелегальны з’езд настаўнікаў Мінскай губерні. З’езд быў разагнаны паліцыяй, за ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра) і інш. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 164 двары. У 1939 годзе Мікалаеўшчына ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета Стаўбцоўскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 1970 года тут працуе турыстычная база «Высокі Бераг», з 1972 года — Коласаўскі дзяржаўны заказнік. Станам на 1997 год у вёсцы было 360 двароў, на 1 студзеня 2004 года — 309 двароў.
Насельніцтва
ІнфраструктураУ Мікалаеўшчыне працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, пошта. Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя ўраджэнцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia