Мікалай Іванавіч Ткачоў
Мікалай Іванавіч Ткачо́ў (19 жніўня 1941 — 1 кастрычніка 2011[3][4]) — беларускі мастак. БіяграфіяНарадзіўся у вёсцы Вудага (у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1968 годзе скончыў Адэскае мастацкае вучылішча імя М. Б. Грэкава. З 1968 года жыў у Віцебску[3]. У мастацкі выстаўках прымаў удзел з 1969 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. ТворчасцьМікалай Ткачоў працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Асноўныя тэмы творчасці мастака: пейзажы, партрэты, тэма Вялікай Айчыннай вайны і памяці, рэлігійны жывапіс. Сярод твораў Мікалая Ткачова: «Да святла» (1969), «Маці» (1970), «Вясновая ралля» (1973), «Раніца. Стары Віцебск» (1975), «Каласіцца жыта» (1976), «Грэчка красуе» (1978), «Вясновыя кветкі» (1979), «Заложнікі. Памяці сям’і М. Шмырова» (1985), «Блакітныя мары» (1989), «Жыта красуе» (1990), «З дзяцінства» (1992), «Лён зацвёў» (1992), «Георгіеўскі сабор Юр’ева манастыра» (1992), «Золак над возерам» (1992), «На Лепельшчыне» (1995), «Віфліемская зорка» (1996), «Нябесныя званы» (2000), «Сузіранне Свету» (2001), «Добры дзень, сонца» (2007), «Пакровы. Восеньскі нацюрморт» (2007)[3], «Памятаем усё», «Памяць. Буйніцкае поле», «Браслаў. Гара замкавая» (2006), «Уваскрасенне Ісуса Хрыста» (2011) і іншыя. Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі[3]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia