Мікалай Іванавіч Ягоранкаў
Мікалай Іванавіч Ягоранкаў (нар. 6 лістапада 1940, в. Каменка, Спас-Дземенскі раён, Калужская вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне фізікі і механікі палімераў, эканаміст. Доктар хімічных навук (1988), кандыдат тэхнічных навук (1970), прафесар. БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (механічны факультэт, 1962), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1969), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», 1994). Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1972—1983, загадчык лабараторыі фізіка-хімічных паверхневых з’яў), Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1983—1987, загадчык праблемнай лабараторыі фізіка-хімічных працэсаў), ВА «Гомсельмаш» (1987—2002, загадчык аддзела, начальнік упраўлення, намеснік генеральнага дырэктара), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (2002—2013, кафедра «Эканоміка», прафесар), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2013, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра агульнай, біяарганічнай і біялагічнай хіміі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: механіка; фізіка і хімія рэчыва; агульныя законы развіцця прыроды, грамадства, мыслення. УзнагародыПрэмія Ленінскага камсамола (1973). Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia