Мікалай Ільіч Бялуга
Мікалай Ільіч Бялуга (1885, в. Лакно, Гродзенскі павет, цяпер Гродзенскі раён — пасля 1960, Гродна[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Біяграфія![]() ![]() З беларускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919—1924 гадах служыў у Чырвонай арміі. З 1920 года член ВКП(б). З 1929 да 1933 года віцэ-прэзідэнт БелАН, загадчык сектара (аддзела) Белкаапсаюза[1]. Старшыня Цэнтральнага бюро краязнаўства. Арыштаваны 19 студзеня 1933 года. Асуджаны пастановай калегіі АДПУ СССР 2.4.1933 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» і за «сабатаж» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Казахстан[1]. Пасля вызвалення жыў у Гродне. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 28.10.1960. Асабовая справа Бялугі № 16776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia