Мікалай Іпалітавіч Абрыньба
Мікалай Іпалітавіч Абры́ньба (руск.: Николай Ипполитович Обрыньба; 2 сакавіка 1913, г.п. Епіфань, Тульская губерня, Расійская імперыя, цяпер Тульская вобласць, Расія — 5 лістапада 1993) — рускі жывапісец. Заслужаны мастак РСФСР (1969)[1]. Член Саюза мастакоў СССР[2]. БіяграфіяСкончыў ў 1931 годзе Кіеўскі мастацкі тэхнікум, у 1936—1940 гадах у Кіеўскім мастацкім інстытуце, у 1940—1941 гадах — у Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава[1]. У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнік партызанскага руху ў Беларусі[1]. У Вяземскім «катле» патрапіў у палон, з якога бег[2]. З 1942 года ў Чашніцкай партызанскай брыгадзе «Дубава» (Віцебская вобласць), камандаванне якой стварыла яму ўмовы для мастацкай творчасці. У 1943—1944 гадах у распараджэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху, пры якім дзейнічала партызанская карцінная галерэя (раней працавала ў брыгадзе «Дубрава»), якую складалі 8 карцін і малюнкі Абрыньбы і накіды, акварэлі, плакаты беларускага мастака-партызана М. Гуціева[1]. ТворчасцьТэма гераізму беларускіх партызан — галоўная ў творчасці Абрыньбы. Сярод работ: «Выхад брыгады „Дубава“ на аперацыю» (1942), «Памяці маіх сяброў, паўшых у барацьбе з фашызмам, прысвячаю: Нікіфараў Васіль, Маргевіч Вера, Караленка Дзмітрый, Шэнко Свяпан, Чайкін Міхаіл. 1942—1944» (1945—1967), «Прарыў» (1969), «Мост на Заходняй Дзвіне. 1942» (1970), «Франтавыя эцюды» (1976), партрэт П. К. Панамарэнкі (1974) і інш[1]. Карціны Абрыньбы захоўваюцца ў Львоўскай карціннай галерэі, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў прыватных калекцыях у Расіі і за мяжой: Італіі, Францыі, Японіі, ЗША[2]. Аўтар кніг «Лёс апалчэнца» і «Мастак і час»[2]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia