Мікалай Аляксандравіч Гамза
Мікалай Аляксандравіч Гамза (нар. 20 жніўня 1939, в. Траянава, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі урач спартыўнай медыцыны. Кандыдат медыцынскіх навук (1973), прафесар (1995). БіяграфіяСкончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1962), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1969). Працаваў у Рэспубліканскім урачэбна-фізкультурным дыспансеры (Мінск; 1962—1965, урач), 432-і акруговым ваенным шпіталі Беларускай ваеннай акругі (1965—1966, загадчык кабінета ЛФК), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (1966—2020, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра спартыўнай медыцыны, прафесар, у 1976—1986, 1987—1988, 1993—1995, 1999—2017 — загадчык кафедры, 1986—1996 — дэкан факультэта завочнага навучання, 1996—2000 — факультэта аздараўленчай фізічнай культуры і турызму). Навуковыя інтарэсы: функцыянальная дыягностыка сардэчна-сасудзістай сістэмы; дыягностыка працаздольнасці. УзнагародыЗванне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» (1995), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1987), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (1999, 2014), знакі «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (1997), «Выдатнік адукацыі» (2000). Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia